Чаму выбухнула машына ў Баранавічах: мог знасіцца балон для газу

Чаму выбухнула машына ў Баранавічах: мог знасіцца балон для газу

Аўтамабіль Фольксваген "Туран" узрываецца на аўтазапраўцы ў Баранавічах ранкам 16 жніўня. Выбух адбываецца падчас запраўкі 40-літровага газавага балона. Кіроўцу, 46 гадовага мужчыну, шпіталізуюць з сур'ёзнай траўмай нагі, паведамляюць у МНС.

Чаму выбухнула машына ў Баранавічах: мог знасіцца балон для газу

Мужчыну падчас выбуху ў Баранавічах адарвала ступню

Здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня на тэрыторыі газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі.

Чаму мог адбыцца выбух, цікавімся ў дырэктара "ГазАўта Сістэм" Дзмітрыя Янкоўскага.

"Аўтамабіль мог выбухнуць з-за карозіі балона. Балоны стаяць унізе аўтамабіля, на іх уздзейнічаюць знешнія з'явы, утвараецца карозія. З-за гэтага змяншаецца сценка балона. А ціск пры запампоўцы газа — 200-250 атмасфер", — апісвае Дзмітрый.

Раз на год мінімум, асабліва пасля зімы балоны варта правяраць на карозію. Рабіць гэта можна самому ці на сервісных станцыях.

"У нас думаюць, што калі балон зрабілі на заводзе, то ён будзе, як машынка "Зінгер", на ўсё жыццё. Хутчэй, у гэтым выпадку за балонамі таксама не сачылі", — дадае Дзмітрый.

Цяпер расследаваннем выбуху на баранавіцкай аўтазапраўцы займаецца Следчы камітэт. На самой запраўцы здарэнне называюць няшчасным выпадкам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі