Чаму сілавікі скажалі інфармацыю пра трагедыю ў Печах? Жывы эфір

Чаму сілавікі скажалі інфармацыю пра трагедыю ў Печах? Жывы эфір

У сувязі са смерцю ў Печах салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ўжо затрыманыя 7 сяржантаў, адзін прапаршчык і два афіцэры. І гэта толькі тыя, пра каго сілавікі нам распавялі. Але прыгадайце: на другі дзень пасля трагедыі, 5 кастрычніка, Следчы камітэт у якасці галоўнай версіі смерці Коржыча называў суіцыд і казаў, што “прыкметаў крымінальнага характару не знайшоў”.

А 13 кастрычніка СК паведаміў, што цела Коржыча было знойдзенае павешаным са звязанымі нагамі і майкай на галаве. Як вам такая адсутнасць прыкметаў крымінальнага характару?

Чаму СК даваў непраўдзівую інфармацыю? Што прымусіла яго памяняць пазіцыю? Ці мела да гэтага адносіны Міністэрства абароны? Пашукаем адказы на гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё разам з кіраўніком аналітычнага праекта “Belarus Security Blog” Андрэем Паротнікавым.

Размова пачнецца ў 11:00 адразу пасля выпуску навінаў. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі