Вы тут

Чаго не рабіць у спякоту: выратавальнікі раяць, як перажыць новыя “+30”

Пейце больш вады і ўстрымайцеся ад алкаголю / Еврорадио

Напярэдадні новай хвалі цяпла МНС Беларусі падрыхтавала рэкамендацыі і расказала, чым ратавацца пры высокіх тэмпературах.

Першае, паспрабуйце не выходзіць на вуліцу з 12 да 16 гадзін. Тым часам сонца найболей актыўнае. Калі ўнікнуць гэтага не атрымоўваецца, надзявайце капялюш ці бярыце парасон. Скарыстайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

А вось дэкаратыўнай касметыкі лепш не карыстацца зусім. Закрыццё пораў можа прывесці да перагрэву арганізма.

Не ўжывайце алкаголю – у спякоту яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца. А вось воды піце як мага больш.

Паспрабуйце ў гарачыя дні не купляць прадуктаў з рук. Пры высокіх тэмпературах бактэрыі размнажаюцца хутка.

Калі тэмпература паветра падымаецца вышэй за 25°С, спыняйце актыўныя займанні спортам. А яшчэ імкніцеся не падарожнічаць на аўтамабілі. Ну ці хаця б будзьце максімальнае ўважлівыя, з-за спякоты можа рассейвацца ўвага.

І галоўнае — не нярвуйцеся. Кожнае пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога ці сонечнага ўдару, кажуць выратавальнікі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.