Цэнтравыбаркам запрашае на выбары эсэмэскамі (фота)

Мінскай чытачцы сайта Еўрарадыё на тэлефон прыйшло смс-паведамленне ад Цэнтравыбаркама. Тэкст паведамлення гучыць так: “Выбаршчык! Прымі ўдзел у выбарах! Твой голас важны. Цэнтравыбаркам”.





Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, такія эсэмэскі рассылаюць аператары сувязі і для Цэнтрвыбаркама гэта робіцца бясплатна.





"Гэтая паслуга для нас новая. Мо, для каго такая тэхналогія і старая, але для нас новая. Такую смс-ку атрымае кожны, нават тыя, хто задумае байкатаваць выбары і трымае фігу ў кішэні", — паведаміў у каментары Еўрарадыё Мікалай Лазавік.



Па яго словах, такую смс-ку атрымае кожны беларус.