Мікалай Лазавік звольнены з пасады сакратара ЦВК

Мікалай Лазавік звольнены з пасады сакратара ЦВК

Мікалай Лазавік звольнены з пасады сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Прычына звальнення — выхад у адстаўку. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Мікалай Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

З 2000 года Мікалай Лазавік — сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. У якасці намесніка Лідзіі Ярмошынай ён правёў чатыры прэзідэнцкія кампаніі, у якіх нязменна перамагаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі