Цапкала: пагроза паўтарэння лацінаамерыканскага сцэнару ў Беларусі

Цапкала: пагроза паўтарэння лацінаамерыканскага сцэнару ў Беларусі

Адбылася дыскусія беларускіх палітыкаў, палітолагаў, грамадскіх дзеячоў, юрыстаў на тэму канстытуцыйнай рэформы. У ёй паўдзельнічалі Павел Латушка, Валерый Цапкала, Анатоль Лябедзька, Міхаіл Пастухоў, Максім Баграцоў ды іншыя.

"Не трэба весці дыскусію пра новую Канстытуцыю з Лукашэнкам..., — гаварыў Цапкала. — Дыскусія з Лукашэнкам абсалютна бессэнсоўная. Ён не выконвае і гэтую Канстытуцыю".

Адначасова палітык звярнуў увагу на неабмежаваныя прэзідэнцкія паўнамоцтвы. "І калі хтосьці па гэтых канстытуцыйных паўнамоцтвах прыйдзе да ўлады, то мы можам паўтарыць які-небудзь лацінаамерыканскі сцэнар, — кажа Валерый Цапкала. — Дзе выбяруць якога-небудзь дэмагога ці не дэмагога, які дзякуючы фактычна неабмежаваным паўнамоцтвам... то ў нас ёсць небяспека чарговага спаўзання туды ж, адкуль мы вялізнымі намаганнямі грамадства спрабуем выйсці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі