Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Лукашэнкі
![Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/capk.jpg.webp?itok=94cNRZ5W)
Валерый Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Аляксандра Лукашэнкі. Апазіцыйны палітык, былы кіраўнік беларускага ПВТ, які цяпер жыве ў Латвіі, піша ў Telegram, што яно ўжо гатовае і будзе апублікавана на працягу тыдня.
"Літаральна на працягу тыдня я апублікую відэа, якое канчаткова раскрые вяршыню айсберга схем па адмыванні дзяржаўных грошай на асабістыя рахункі, — сцвярджае Цапкала. — Гэта расследаванне заняло працяглы час... Аднак, некаторыя фірмы, рахункі, млн долараў бюджэтных грошай, якія ляцяць у афшоры, я пакажу ўжо хутка".
Сёлета ў сакавіку ўжо з'явіўся фільм "Лукашэнка. Залатое дно", які набраў на YouTube больш за 6 мільёнаў праглядаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.