Вы тут

Фільм Пуцілы пра Лукашэнку пакажуць па адным з украінскіх тэлеканалаў

Кадр з фільма "Залатое дно"

Стужку Сцяпана Пуцілы і яго каманды пра Аляксандра Лукашэнку ўвечары 10 сакавіка пакажуць па ўкраінскаму тэлеканалу "Прямий".

Тым часам на YouTube відэа ўжо мае больш за 2,8 мільёны праглядаў.

Стужка з'явілася ў інтэрнэце ўвечары 8 сакавіка. Падчас прэм'еры яе адначасова глядзелі больш за 100 тысяч чалавек. 

Па выніках прагляду фільма кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка ўжо заявіў, што ў Беларусі трэба будзе стварыць музей карупцыі. Ён прапанаваў, каб у гэтым музеі стаялі залатыя ўнітазы з борта №1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.