Бюджэт ХК “Дынама-Мінск” будзе зменшаны

Бюджэт ХК “Дынама-Мінск” будзе зменшаны

Бюджэт хакейнага клуба “Дынама-Мінск” у новым сезоне ў Кантынентальнай хакейнай лізе будзе зменшаны. Пра гэта заявіў генеральны дарэктар Анатоль Курылец, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Пры гэтым ён не назваў канкрэтных лічбаў.

Які бюджэт у “Дынама” быў летась, невядома. У 2012 годзе яго ацэньвалі ў 23-25 млн долараў, у 2014-м ён складаў $19,7 млн. З таго часу ён зніжаўся.

Курылец паведаміў, што на сённяшні дзень клуб вядзе селекцыйную працу. Кантракты маюць 9 хакеістаў, у тым ліку два легіянеры — Роб Клінкхамер і Мэт Элісан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі