Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра пасля выхаду на волю з'ехаў з Беларусі

Мікалай Заяц / Instagram
Мікалай Заяц / Instagram

Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц пасля выхаду на волю з'ехаў з Беларусі. "Я не палітык і ніколі палітыкай не займаўся, таму "бралі" мяне за працу ў Купалаўскім тэатры і журналістыку, піша ён у Instagram. — Але наўрад ці б я рабіў нешта інакш, калі б ведаў загадзя. Законы я не парушаў, таму сумленне ў мяне чыстае. А гэта важней за любыя крымінальныя справы".

Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 года. У сакавіку 2021-га яго звольнілі. Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка сёлета. Яго неаднаразова асуджвалі на адміністрацыйны арышт. Пасля была інфармацыя, што быў допыт па справе "аб дзяржздрадзе".

Заяц просіць неабыякавых людзей падтрымаць яго ў "гэты няпросты час": "У Еўропу я прыехаў толькі з 50 еўра ў кішэні". Некаторы час ён збіраецца "аднаўляць сілы і здароўе", а пасля плануе шукаць працу ў Варшаве.

Акцёры з Купалаўскага тэатру сышлі пасля падзей 2020 года. Яны актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах. Набраць патрэбную колькасць акцёраў у "лаяльным" тэатры дагэтуль не могуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі