Вы тут

“Яны не авечкі”: хто на самай справе “выцер ногі аб Купалаўскі”?

Зоя Белахвосцік / Еўрарадыё

Пра Купалаўскі тэатр і сітуацыю, у якой ён апынуўся пасля сыходу з яго большай часткі трупы, практычна адначасова выказаліся два чалавекі — акторка і жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея Вера Палякова і… Зянон Пазняк. Найбольшай нечаканасцю стала падабенства іх пазіцыі. Абое раскрытыкавалі як актораў, якія сышлі з тэатра ў знак пратэсту, так і былога дырэктара тэатра Паўла Латушку, якія не спыніў “дэмарш” супрацоўнікаў Купалаўскага. 

Ці думалі акторы, калі сыходзілі з тэатра, пра тое, як гэты іх учынак адаб’ецца на Купалаўскім і гледачах? У чым віна Паўла Латушкі і што стала  са “стагадовай гісторыяй тэатра”? Чым цяпер займаюцца акторы і ці не хочуць вярнуцца ў свой тэатр? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былая акторка тэатра імя Янкі Купалы Зоя Белахвосцік.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.