Вы тут

Былы гулец БАТЭ і брэсцкага "Дынама" Міхаіл Гардзяйчук з'ехаў у Латвію

Міхаіл Гардзяйчук / facebook.com/FKLiepaja

Былы гулец БАТЭ і брэсцкага "Дынама" 31-гадовы Міхаіл Гардзяйчук з'ехаў у Латвію. Найлепшы футбаліст Беларусі 2017 года падпісаў кантракт з клубам "Ліепая". Пра гэта паведамляе ў Facebook яго прэс-служба. Дарэчы, з мінулага года трэніруе латвійскі клуб беларускі спецыяліст Дзмітрый Молаш.

Гардзяйчук — ураджэнец Казахстана, куды пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады выслалі з беларускага Палесся яго дзядулю. У 2008-м ён вярнуўся на сталае жыццё ў Беларусь. У 2011-2012 і 2014-2018 гады выступаў за БАТЭ. Пасля кароткі час паўабаронца гуляў у Казахстане за "Табол".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.