Вы тут

Як беларускі футбаліст Міхаіл Гардзяйчук забіў свой соты гол (відэа)

Міхаіл Гардзяйчук / football.by

Беларускі футбаліст Міхаіл Гардзяйчук забіў свой соты гол на вышэйшым узроўні, інфармуе pressball.by. Здарылася гэта ў чвэрцьфінале Кубка Казахстана. "Табол", за які выступае Гардзяйчук, разграміў у гасцях "Кайрат" (яго трэніруе былы галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Аляксей Шпілеўскі) — 5:1. Беларус вызначыўся на 45-й хвіліне, калі абыграў двух абаронцаў і прабіў у дальні кут брамы. Лік стаў 3:0.

Гардзяйчук увайшоў у "Клуб-100", у якім упэўнена лідыруе Раман Васілюк — 258 галоў.

Міхаілу Гардзейчуку 29 гадоў. Да "Табола" ён гуляў у БАТЭ, у 2017-м быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі. У Казахстан з'ехаў у пачатку 2019 года.

Дарэчы, Гардзяйчук — ураджэнец Казахстана, куды савецкія ўлады выслалі пасля Другой сусветнай вайны з беларускага Палесся яго дзядулю. У 2008-м вярнуўся на сталае жыццё ў Беларусь.