Былы дарадца Пуціна: Беларусь — кандыдат №1 на расійскую інтэрвенцыю

Беларусь з'яўляецца кандыдатам №1 для інтэрвенцыі з боку Расіі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю выданню “Апостроф” выказаў расійскі эканаміст, дарадца Уладзіміра Пуціна ў 2000-2005 гадах Андрэй Іларыёнаў.

“Ёсць розніца паміж канвэнцыйнымі і неканвенцыйнымі інструментамі ўварвання. Асабліва важная гэтая розніца для тых, хто аказваецца ахвярай інтэрвенцыі. Адна справа — неканвенцыйнае ўмяшанне ў перадвыбарчую кампанію ЗША ў 2015-2016 гадах, і зусім іншая справа — канвенцыйныя акупацыя і анэксія Крыма, удзел у вайне ва Усходняй Украіне. Відавочна, што ніводная дзяржава ў Еўропе не можа быць цалкам ізаляванай ад магчымай агрэсіі інфармацыйнага, карупцыйнага, прапагандысцкага, шпіёнскага, гібрыднага характару. Што ж тычыцца канвэнцыйная інтэрвенцыі, то на сённяшні момант кандыдат №1 на ўварванне такога кшталту — гэта Беларусь”, — сказаў Іларыёнаў.

Паводле яго слоў, адбудзецца ці не адбудзецца гэты сцэнар будзе залежаць ад “стану здароўя Аляксандра Лукашэнкі”, а таксама “ўстойлівасці яго кругласутачнай сувязі з іншымі чальцамі беларускага кіраўніцтва”.

“Калі Лукашэнка пойдзе, напрыклад, у лес ў грыбы, і сувязь з ім перапыніцца на 24 гадзіны, а міністры абароны і ўнутраных спраў Беларусі не змогуць да яго датэлефанавацца, тады могуць узнікнуць вельмі сур'ёзныя спакусы і рызыкі”, — разважае экс-дарадца Пуціна.Іларыёнаў адзначыў, што чаленства Беларусі ў Саюзнай дзяржаве абумоўленае толькі асобай Лукашэнкі, а любы іншы беларускі ўрад возьме курс на інтэграцыю з Еўропай. Таксама эксперт мяркуе, што Крэмль цяпер разглядае розныя сцэнарыі — ад змены Лукашэнкі на іншага чалавека пры захаванні фармальнай незалежнасць, да поўнай інтэграцыі краіны ў Расію.