Былому палітвязню Змітру Дашкевічу працягнулі нагляд на 3 месяцы

Прычынай суддзя Леанід Ярмоленка назваў тое, што Дашкевіч некалькі разоў парушаў правілы прэвентыўнага нагляду. Пра працягненне тэрміну хадайнічала міліцыя, паведамляе Радыё Свабода.



Нагадаем, лідар незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік Эдуард Лобаў былі арыштаваныя 18 снежня 2010 года — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Іх звінавацілі ў збіцці двух мінчукоў і асудзілі. Затрыманне і арышт маладафронтаўцаў палітыкі і праваабаронцы ацанілі як прэвентыўную меру запалохвання перад выбарамі.



У сакавіку 2011-га Дашкевіч быў асуджаны на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за хуліганства. У 2012-м у глыбоцкай калоніі палітвязень атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі". З восені мінулага года Дашкевіч знаходзіўся ў гродзенскай турме. На волю ён выйшаў 28 жніўня 2013 года.



Пасля вызвалення Змітра Дашкевіча пакінулі пад прэвентыўным наглядам. Гэта значыць, што ён павінен быць дома з 8-й вечара да 6-й раніцы, тры разы на месяц адзначацца ў міліцыі.

На здымку: Сёлета Зміцер Дашкевіч ужо трапляў за краты пад адміністрацыйны арышт. Фота — Радыё Свабода

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі