Бяспечны LIVE: слухаем разам анлайн-канцэрт Алега Хаменкі ў яго дзень народзінаў

Бяспечны LIVE: слухаем разам анлайн-канцэрт Алега Хаменкі ў яго дзень народзінаў

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 4 красавіка ў нас ізноў анлайн-канцэрт. Для тых, хто дома, зайграе Алег Хаменка — лідар фолк-мадэрн-гурта "Палац"!

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 18:00.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

4 красавіка ў Алега Хаменкі дзень народзінаў. Павіншуем яго разам!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі