Будынак ЖРЭА пацярпеў ад мінскіх анархістаў

Будынак ЖРЭА пацярпеў ад мінскіх анархістаў

Мінскія анархісты закідалі лямпачкамі з фарбай будынак ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна Мінска. Такім чынам яны выказалі свой пратэст супраць пастаяннага павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, піша сайт revbel.org.

"Міністэрства ЖКГ пастаянна падымае кошты на жыллёва-камунальныя паслугі, хоць паляпшэнняў у якасці паслуг не назіраецца. Завышэнне тарыфаў ідзе паралельна з паніжэннем заробкаў і павышэннем коштаў на ўсе сферы жыцця", — гавораць анархісты. 

Беларусам пастаянна цвердзяць, быццам яны недаплачваюць за камунальныя паслугі, але грамадства не мае кантролю за сферай ЖКГ, што стварае магчымасць рэгулярна апраўдваць завышэнне тарыфаў. Як адзначаюць анархісты, міністр ЖКГ Церахаў нават не можа адказаць, які адсотак камунальных паслуг пакрываюць грамадзяне са сваёй кішэні.

Анархісты заклікаюць да байкоту тарыфаў на ЖКГ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі