Буду развіваць дзяржаўную ахову здароўя, прыватнай ужо наеўся — Лукашэнка

Лукашэнка падчас наведвання 6-й ГКБ Мінска ў лістападзе 2020 года / скрыншот відэа
Лукашэнка падчас наведвання 6-й ГКБ Мінска ў лістападзе 2020 года / скрыншот відэа

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер развіваць перш за ўсё дзяржаўную ахову здароўя. "Прыватнай я ўжо наеўся", — прыводзіць яго словы агенцтва БЕЛТА.

У пятніцу Лукашэнка прыехаў на адкрыццё новай 9-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску. Ён казаў пра санкцыі і пра тое, як яны адаб'юцца на аснашчэнне беларускіх клінік.

"Справімся. Абыдземся і без іх. Ёсць прадпрыемствы, дзе мы можам закупляць тэхніку. Праблем шмат, але ні адну задачу мы не прыпынілі", — сказаў ён. Ён лічыць, што жыццё ў Беларусі "цярпімае", галоўнае, што "не далі перавярнуць краіну". Медыкам ён таксама паабяцаў, што ўлада будзе "рабіць усё, каб і вы годна жылі і зараблялі".

Нагадаем, у апошнія месяцы праблемы ўзніклі адразу ў некалькіх прыватных медцэнтраў. Была прыпынена работа "Ладэ", у "Нардзін" прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. СМІ паведамляюць і аб пазапланавай праверцы ў медцэнтры "Кравіра", якую чакаюць у чэрвені.

Адзначым, што праблемы ў прыватных медцэнтраў ўзніклі на фоне сур'ёзнага недахопу медработнікаў у дзяржаўных установах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі