Вы тут

Медцэнтр "Ладэ" з 16 траўня прыпыняе працу

"Ладэ" з панядзелка прыпыняе працу

Прыватны медцэнтр "Ладэ" абвясціў аб прыпыненні працы з 16 траўня. 

Нагода — рашэнне Мінздароўя аб прыпыненні дзеяння яго ліцэнзіі. Зноў пачаць працу самы буйны прыватны медцэнтр зможа пасля таго, як гэта дазволяць чыноўнікі.

Разам з "Ладэ" была прыпыненая ліцэнзія прыватнага медцэнтра "Клініка А1".

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў пра "цэлы пласт парушэнняў" у медцэнтры "Ладэ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.