Вы тут

БТ: уладальнікі 21vek.by, "Юркас" і "Модум" ухіляліся ад выплаты падаткаў

Павел Матусевіч у сюжэце БТ

На БТ распавялі, што ўладальнікі 21vek.by, "Юркас" і "Модум" абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Па сцвярджэнні вядучай дзяржканала, "у выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка ідзе аб фіктыўным продажы індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасці фірмы". Затым нібыта гэта ж маёмасць бралася кампаніяй у арэнду, што дазволіла ТАА "Трыявіст" (ёй належыць 21vek.by) недаплаціць падаткаў на 172 тысяч рублёў.

У сюжэце распавядаецца і пра "схему" фіктыўнага імпарту і экспарту, з дапамогай якой ТАА "Трыявіст" недаплаціла падаткаў на 677 тысяч рублёў.

Таксама былі паказаны фрагменты допытаў сузаснавальнікаў ТАА «Трыавіст» Паўла Матусевіча і Сяргея Вайніловіча. Сюжэт пабудаваны так, быццам яны прызнаюцца ў злачынствах.

Кіраўнікі кампаній затрыманыя 22 чэрвеня і знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.