БТ: Новікаў па-ранейшаму застаецца ў штаце тэлерадыёкампаніі

Зранку 4 лістапада стала вядома, што праграма "Правы чалавека: погляд у свет" знятая з тэлеэфіру. Пра гэта паведаміў яе вядоўца — скандальна вядомы тэлежурналіст Яўген Новікаў. 

У каментары Еўрарадыё кіраўніца прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская паведаміла, што кіраўніцтва БТ прапанавала Новікаву падумаць пра стварэнне новай праграмы. 

Смалонская-Краскоўская: "Яўген Новікаў па-ранейшаму працягвае працаваць ў Белтэлерадыёкампаніі. На сёння ён знаходзіцца ў штаце Белтэлерадыёкампаніі. Праграма "Правы чалавека: погляд у свет" сапраўды не выходзіць у эфір на канале "Беларусь 24". Гэта нармальная практыка, бо кожны тэлевізійны праект, калі гэта не інфармацыйная праграма, рана ці позна спыняе сваё існаванне"

Пагатоў, кажа кіраўніца прэс-службы, што праграма Новікава выходзіла ў тэлеэфір больш за 10 гадоў. 

Нагадаем, што Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Украіны заяўляла пра магчымую забарону вяшчання тэлеканала "Беларусь-24" на тэрыторыю Украіны. Нагодай была акурат праграма Новікава, у якой украінскія эксперты заўважылі антыўкраінскую прапаганду. 

Але па словах Смалонскай-Краскоўскай, адмова БТ ад праграмы "Правы чалавека: погляд у свет" ніяк не звязаная з заявамі ўкраінскага боку. На сёння вяшчанне тэлеканалу "Беларусь 24" на Украіну працягваецца, скасаванняў кантрактаў няма. 

Ва Украіне на канале “Беларусь 24” знайшлі “антыўкраінскую прапаганду”

БТ: Рашэнне па “Беларусь 24” ва Украіне стала для нас нечаканасцю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі