Brutto пракаментавалі адмову The Exploited граць на фестывалі “Захід”

Беларускі гурт Brutto пракаментаваў адмову The Exploited граць на фестывалі “Захід”. Як паведамляла Еўрарадыё, брытанскія панк-рокеры заявілі, што не хочуць выступаць на адной сцэне з беларускім гуртом. Арганізатары фэсту не разумелі рэальных прычын адмовы, а лідар The Exploited Уоцці Б’юкэн спаслаўся на тое, што хтосьці распавёў яму пра Brutto "шмат кепскага". Ён згадаў таксама нейкае відэа, на якім "здзекуюцца са старога чалавека".

Еўрарадыё здолела атрымаць кароткі каментар прадзюсара Brutto Антона Азізбекяна: "Нам прыемна, што эксплоітэд нас сасц*лі".

Нагадаем, фестываль “Захід” пройдзе ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім возьмуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі