Вы тут

Сяргей Міхалок распавёў, за што "даў бычка" гледачу на канцэрце ў Палтаве

Сяргей Міхалок / Andrei Maximov

Музыкант Сяргей Міхалок распавёў у відэазвароце, што ўдарыў гледача на канцэрце ў Палтаве, бо гэтага вымагаў ягоны імідж.

"Мы — Brutto Nostra, я — Міхалок. Імідж вымагае fight і ўсе справы. Так ціхенька яго баднуў", — заявіў Міхалок.

20 кастрычніка Міхалок ударыў мужчыну з гітарай, які падняўся на сцэну. На месца прыязджала паліцыя.

Пацярпелага знайшлі, але ён адмовіўся пісаць заяву. Тым не менш па факце хуліганства распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Музыку пагражае штраф у памеры 8500 грывень (324 долара ў эквіваленце) ці абмежаванне волі да 5 гадоў.

Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.