Вы тут

Сяргей Міхалок намераны адрадзіць гурт "Ляпис Трубецкой"

Сяргей Міхалок / кадр з відэа

Сяргей Міхалок заявіў, што плануе адрадзіць гурт "Ляпис Трубецкой". Пра гэта ён паведаміў у Адэсе, куды прыехаў падтрымаць валанцёраў. 

"Хачу сказаць, што патрэбны "Ляпис Трубецкой". Гурт, які ў свой час сваім абнуленнем узарваў усім мозг, як амфетамін", — тлумачыць ён прычыны, па якіх хоча вярнуць "Ляпісаў" на сцэну.

Патлумачыў музыка і прычыну, па якой "разагнаў" гурт восем гадоў таму: "Проста за*баўся быць лакшары-панкам"

У якім выглядзе будуць адраджацца "Ляпісы", музыка не ўдакладніў.

Асцярожна! На відэа нецэнзурная лексіка!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.