Вы тут

Брэсцкае “Дынама” разграміла “Нафтан”

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)

21 кастрычніка прайшлі два матчы 26 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Наваполацкі “Нафтан”, сёлетні аўтсайдэр, прымаў на сваім полі брэсцкае “Дынама”, якое імкнецца да 4 месца, і саступіў яму з лікам 0:4. Хімікі маюць усяго 9 ачкоў і займаюць апошні радок у турнірнай табліцы. Брэсцкае “Дынама” мае 41 ачко і займае 7 месца, але мае ўсе шансы ўзняцца вышэй.

Сёння ж “Нёман” прымаў “Гомель” і разграміў гасцей з лікам 3:0. Гродзенцы займаюць 5-е месца, а гамяльчане — 10-е.

Раней у рамках 26 тура згулялі “Крумкачы” і “Гарадзея” — 0:3.

Заўтра, 22 кастрычніка, пройдуць наступныя матчы: “Дынама” (Мінск) — “Славія”, “Слуцк” — “Іслач”, “Віцебск” — “Шахцёр”. Скончыцца тур у панядзелак, 23 кастрычніка, матчамі “Дняпро” — БАТЭ і  “Тарпеда-БелАЗ” — “Мінск”.