Вы тут

Брастаўчанка памерла, атруціўшыся серавадародам на тэрыторыі клінікі

Ад атручвання серавадародам у Брэсцкай абласной клініцы памерла жанчына / virtualbrest.ru

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 13 ліпеня на тэрыторыі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікаў выклікалі ў 19:09. Ім сказалі, што неабходная дапамога людзям у непрытомным стане ў будынку каналізацыйна-помпавай станцыі лякарні. 

Супрацоўнікі МНС выратавалі дзвюх жанчын (41 і 22 гадоў) і двух мужчын (у тым ліку машыніста помпавых установак ГП "Брэстводаканал"). Іх шпіталізавалі з атручваннем серавадароду. 

У 20:03 старэйшая жанчына памерла ў лякарні. 

Прычына здарэння высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.