Брамнік не прапусціў гол з пенальці, пабег святкаваць, а мяч трапіў у сетку

Брамнік не прапусціў гол з пенальці, пабег святкаваць, а мяч трапіў у сетку

Брамнік не прапусціў гол з пенальці (мяч трапіў у перакладзіну) і пабег да гульцоў сваёй каманды святкаваць гэтую падзею, а мяч усё ж заляцеў па неверагоднай траекторыі ў сетку. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў паўфінальным матчы Кубка Тайланда. Як піша “Прессбол”, сустракаліся каманды “Бангкок Спортс Клаб” і “Сатры Ангтхонг”. Асноўны час скончыўся ўнічыю 2:2, у серыі пенальці лік быў 19:19. І ў гэты момант і адбыўся ўдар у перакладзіну брамы “Сатры Ангтхонг”, які ў выніку скончыўся голам. Гульцы гэтай каманды так былі дэмаралізаваны кур’ёзным голам, што не змаглі рэалізаваць свой 11-метровы ўдар і прайгралі матч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі