Большасць уцекачоў засталіся ў лагеры ля мяжы

Мігранты ў старым лагеры / БЕЛТА​
Мігранты ў старым лагеры / БЕЛТА​

Каля 1,2 тысячы бежанцаў засталіся ў аўторак у стыхійным лагеры ля беларуска-польскай мяжы, паведамляе РІА Навіны.

Пры гэтым 850 бежанцаў вырашылі начаваць у лагістычным цэнтры, дзе для іх арганізавана аказанне меддапамогі, дадае агенцтва. Па апошніх дадзеных БЕЛТА, у цэнтры размясціліся 873 бежанцы, у іх ліку 135 дзяцей.

Як паведамляла Еўрарадыё, вечарам у аўторак частка бежанцаў адправілася з пераходу "Брузгі-Кузніца" ў транспартна-лагістычны цэнтр блізу мяжы для засялення. У цэнтры нарыхтавана больш за дзве тысячы спальных камплектаў, мігранты таксама будуць атрымліваць тут гарачае харчаванне і гуманітарную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі