Вы тут

У Мінску затрымлівалі блогерку Насту Пілюгіну

Наста Пілюгіна / vk.com/piliuhina

Блогерка Наста Пілюгіна трапіла ў КДБ у Мінску. Як паведамляе Радыё Свабода, у чацвер прыкладна аб 11-й гадзіне яна выйшла з дому да аўтамабіля, які стаяў у двары, па ноўтбук і знікла. З дапамогай праграмы "Лакатар" на айпадзе хлопец Пілюгінай пабачыў, што яна ў адным з будынкаў у завулку Казлова (там жа знаходзіцца ўпраўленне КДБ па Мінску).

Яе тэлефон быў выключаны, але потым уключыўся, тэлефанаванні скідваліся. Пазней стала вядома, што блогерка на волі. Далей з'явілася інфармацыя, што ў яе кватэры ідзе ператрус.

Наста Пілюгіна — маркетолаг і медыяменеджар, вядоўца падкасту Dzigital.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.