Вы тут

Блогер Руслан Ліннік асуджаны на 4 гады калоніі

Руслан Ліннік / Скрыншот з відэа

17 верасня, у "Дзень народнага адзінства", блогер Руслан Ліннік асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Юрый Машкетаў). Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "паклёп на прэзідэнта", "абраза прэзідэнта", "абраза прадстаўніка ўлады" і "паклёп". Абвінавачванне знайшло ўсё гэта на YouTube-канале Лінніка ў адносінах Аляксандра Лукашэнкі, міністра абароны Віктара Хрэніна, ужо былых кіраўнікоў сілавых структур Валерыя Вакульчыка, Юрыя Караева і яго намесніка Генадзя Казакевіча.

Руслан Ліннік не прызнаў віну, ён адмовіўся ад дачы паказанняў. У апошнім слове блогер распавёў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне ў боку сілавікоў.

Ліннік знаходзіцца за кратамі з лютага, у сакавіку ён быў прызнаны палітзняволеным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.