Вы тут

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 5 чалавек, сярод іх — грамадзянін Расіі

+5 новых палітвязняў / @viasna96

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Руслан Ліннік, Віктар Царыкевіч, Ігар Капанайка, Ян Рымараў і Юрый Касцюк, паведамляе spring96.org. Агулам у нашай краіне ўжо 262 палітвязні.

Ліннік змешчаны пад варту па  артыкуле 369-м КК "Абраза прадстаўніка ўлады". Царыкевіч асуджаны судом Мастоўскага раёна на адзін год пазбаўлення волі за "хуліганства" (ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК) і за "абразу прадстаўніка ўлады". Грамадзянін Расіі Капанайка асуджаны ў Мінску па тых жа артыкулах на паўтары гады пазбаўлення волі. Рымараў асуджаны ў Жлобіне за "абразу прадстаўніка ўлады" на два гады абмежвання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Касцюк у Брэсце асуджаны па арт. 370 КК ("Знявага дзяржаўных сімвалаў") на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У сваёй заяве праваабарончая супольнасць прызнае згаданыя прысуды "палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання". Яна патрабуе вызвалення палітвязняў і спынення крымінальнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.