Бізнес-джэт сям'і Лукашэнкі вярнуўся з Турцыі ў Беларусь

Маршрут самалёта Лукашэнкі / Еўрарадыё
Маршрут самалёта Лукашэнкі / Еўрарадыё

Урадавы бізнес-джэт з нумарам EW-301PJ, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі, у ноч на 25 чэрвеня вярнуўся ў Мінск з турэцкага Бодрума. Canadair CL-600-2B19 Challenger 850 правёў у Турцыі менш за суткі, сведчаць дадзеныя сэрвісу radarbox.com.

Самалёт вылецеў з Бодрума ўчора каля 17:00 па турэцкім часе і прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 01:47 па часавым поясе Беларусі.

Борт вылецеў з Мінска каля паўночы 24 чэрвеня, калі ў Расіі набіраў абароты "Марш справядлівасці" вагнераўцаў. Challenger 850 ляцеў у Турцыю па мудрагелістым маршруце — аблятаючы небяспечны поўдзень Расіі. На фоне ваеннага мецяжу, развязанага Яўгенам Прыгожыным, палёт бізнес-джэта прыцягнуў падвышаную ўвагу і выклікаў шмат пытанняў.

Аднак Аляксандра Лукашэнкі на борце не было — ён застаўся ў Менску. Калі ўвечары 24 чэрвеня стала вядома, што Прыгожын пагадзіўся спыніць марш і вярнуць наймітаў з ПВК "Вагнер" у палявыя лагеры, самалёт вярнуўся ў Беларусь. Ці былі на борце яго пасажыры — стане ясна з далейшых палётаў джэта. Калі не — у перспектыве двух тыдняў яго адправяць забіраць іх з турэцкага курорта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі