Біткоін апусціўся амаль да 6000 долараў
Курс самай папулярнай крыптавалюты — біткоіна апусціўся амаль да 6000 долараў, перадаюць амерыканскія інфармагенцтвы. Між тым, яшчэ ў снежні 2017-га біткоін каштаваў каля 20 тысяч долараў.
У мінулым годзе біткоін падаражэў на 1300%. Але ў 2018-м ён істотна губляе "вагу". Эксперты лічаць, што на зніжэнне біткоіна ўплывае шэраг фактараў — ад рэгулявання на глабальным узроўні да забароны выкарыстоўваць крэдытныя карткі пры куплі біткоінаў праз брытанскія і амерыканскія банкі.
Мяркуецца, што курс самай вядомай крыптавалюты можа апусціцца ніжэй за 5000 долараў.