Бібліятэка ў Астраўцы атрымала імя Адама Мальдзіса

Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя літаратуразнаўцы, гісторыка, пісьменніка Адама Мальдзіса. Адбылося гэта ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага райвыканкама.

Як піша сын Адама Мальдзіса Яраслаў, шыльда на будынку бібліятэкі з'явіцца да 7 жніўня, 90-х угодкаў з дня нараджэння навукоўца.

Сёлета Адам Мальдзіс памёр на 90-м годзе жыцця. Ён быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча, пра якога напісаў кнігу ўспамінаў "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека". Доўгія гады Мальдзіс узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны.

Шыльда / facebook.com/slava.maldzis

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.