Вы тут

У Мінску развіталіся з гісторыкам і літаратуразнаўцам Адамам Мальдзісам

Развітанне з Адамам Мальдзісам / Еўрарадыё

У Мінску адбылося развітанне з гісторыкам і літаратуразнаўцам Адамам Мальдзісам. Адпяванне прайшло ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Пахаваюць навукоўца на яго радзіме — на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна.

Адам Мальдзіс — даследчык літаратуры і культуры Беларусі XVII-XIX стагоддзяў. Быў дырэктарам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францішка Скарыны.

Мальдзіс блізка сябраваў з Уладзімірам Караткевічам, пра якога напісаў кнігу ўспамінаў.

Памёр навуковец 3 студзеня на 90-м годзе жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.