БГК абыграў “Чэхаўскіх мядзведзяў” на Кубку “Белгазпрамбанку”

9 жніўня ў паядынку другога гульнявога дня чэмпіёны Беларусі адолелі найлепшую каманду Расіі “Чэхаўскія мядзведзі” — 35:33 (18:15). У першым туры брэстаўчане былі мацнейшымі за румынскі “Адархей” — 36:30 (16:17).

Двойчы перамагаў і ўкраінскі чэмпіён — запарожскі “Матор”. На старце каманда абыграла расіян з Чэхава — 34:28 (18:12), а затым разбіла румынскіх гандбалістаў — 27:21 (13:10).

Сёння БГК і “Матор” пазмагаюцца трафей турніру, а “Чэхаўскія мядзведзі” і “Одархей” паспрачаюцца за бронзу, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі