Белстат: ВУП Беларусі сёлета скараціўся на 2,7%

Белстат: ВУП Беларусі сёлета скараціўся на 2,7%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2016 годзе скараціўся на 2,7% (у параўнанні са студзенем-лістападам 2015-га). За першыя 11 месяцаў у бягучых цэнах ён склаў 85,9 мільярдаў рублёў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Адзначаецца, што гэта іх "першая ацэнка".

Як інфармавала Еўрарадыё, за першае паўгоддзе 2016 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 2,5%, у студзені-кастрычніку 2016-га — на 2,8%. Мінэканомікі прагназавала, што па выніках года ВУП можа знізіцца на 2%. А вось замежныя эксперты давалі іншыя лічбы. Той жа Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназаваў зніжэнне ВУП Беларусі на 3% за 2016 год. Эксперты лічаць, што прычынай падзення беларускай эканомікі з'яўляецца залежнасць гандлю ад расійскіх рынкаў збыту, праблемы ў самой структуры эканомікі, высокія рызыкі рэфінасавання і дысбалансы.

Белстат таксама паведамляе, што індэкс-дэфлятар ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе 2016 года ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 107,7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі