Вы тут

Белстат: 85% беларусаў валодаюць рэсурсамі на суму менш за 1 тыс рублёў у месяц

2% беларусаў маюць у месяц менш за 250 рублёў рэсурсаў​ / kp.by

У першым паўгоддзі гэтага года 85,1% беларусаў валодалі рэсурсамі менш за 1 тысячу рублёў у месяц.

Гэта вынікае з дадзеных аб наяўных у насельніцтва краіны рэсурсах, якія апублікаваў Белстат.

Пры гэтым 32,2% маюць менш за 500 рублёў у месяц.

Рэсурсамі больш за 500 рублёў у студзені-чэрвені 2021 года валодалі 67,8% беларусаў. У Мінску такіх было 81,1%, а ў Магілёўскай вобласці — 56,2%.

Беларусаў, якія мелі штомесяц рэсурсы больш за 1500 рублёў, Белстат налічыў 3,9%. У сталіцы пражывае 8,6% такіх грамадзян.

Яшчэ 2% беларусаў маюць у месяц менш за 250 рублёў рэсурсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.