Вы тут

"Белнафтахім": Абмежаванне паставак расійскай нафты парушыць прынцыпы ЕАЭС

Андрэй Рыбакоў. Фота: БЕЛТА

Абмежаванні і забароны на пастаўкі расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушаюць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА заявіў выказаў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

Нагодай для яго выказвання сталі сённяшнія заявы расійскіх чыноўнікаў у СМІ. "Сёння ў шэрагу расійскіх СМІ прагучала інфармацыя з каментаром міністра энергетыкі РФ Аляксандра Новака пра тое, што эканамічнай мэтазгоднасці ў тым, каб пастаўляць расійскія нафтапрадукты ў Рэспубліку Беларусь, няма, таму што яны проста могуць рээкспартавацца. Такія заявы, лічым, маюць мэту паўплываць на ход перамоўнага працэсу і пазбаўленыя канструктыўнасці", — патлумачыў кіраўнік "Белнафтахіма".

Паведамляецца, што паміж Беларуссю і Расіяй працягваюцца перамовы па вызначэнні індыкатыўных балансаў на 2019 год. Беларускі бок падкрэслівае, што цалкам выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы.

На думку Рыбакова, абмежаванні або забарона на пастаўку ў Беларусь расійскіх нафтапрадуктаў парушыць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. "Адсутнасць сыравіны знізіць загрузку асобных прадпрыемстваў, што негатыўна адаб'ецца на канкурэнтаздольнасці беларускай нафтахімічнай прадукцыі", — патлумачыў ён. 

Перамовы па далейшай супрацы ў энергетычнай сферы будуць працягвацца.