Вы тут

Белгазпрамбанк, якім кіраваў Бабарыка, прапанавалі ачоліць Ермаковай

Белгазпрамбанк / Reuters

Белгазпрамбанк прапанавалі ачоліць Надзеі Ермаковай, былой кіраўніцы Нацбанка. Пра гэта паведаміў officelife.media. Напярэдадні ў згаданы банк прыходзілі з ператрусам сілавікі, былі распачаты дзве крымінальныя справы. Сцвярджаецца, што ўлады патрабуюць, каб менавіта Ермакова ўзначаліла Белгазпрамбанк.

У каментары TUT.by Надзея Ермакова пацвердзіла, што яна атрымала такую прапанову і гатова яе прыняць. Ёсць інфармацыя і пра тое, што Нацбанк на нейкі час можа ўвесці сваю адміністрацыю ў Белгазпрамбанк — "для стабілізацыі сітуацыі". Але пытанне ў тым, ці ёсць для гэтага падставы? Напярэдадні згаданы банк наведаў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

У прэс-службе Нацбанка кажуць, што ім пра гэта нічога невядома і сёння "на гэты конт ніякіх заяў не будзе".

Да нядаўняга часу Белгазпрамбанк ачольваў Віктар Бабарыка, цяперашні патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. Ён заявіў пра "замоўны палітычны характар" "наезду" на банк.

Надзеі Ермаковай 67 гадоў. Яна ачольвала Нацбанк у 2011-2014 гадах. Пасля стала старшынёй назіральнай рады банка БелВЭБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.