Белчыгунка адмяніла цягнік Брэст-Камунары, празваны "кругасветкай"

Белчыгунка адмяніла цягнік Брэст-Камунары, празваны "кругасветкай"

Беларуская чыгунка адмяніла цягнік па маршруце Брэст-Камунар. Ён праязджаў за рэйс 876 кіламетраў і быў у дарозе 17 гадзін і 1 хвіліну. Цягнік хадзіў з Брэста ў Магілёўскую вобласць праз Пінск, Лунінец, Баранавічы, Мінск і Оршу. У народзе ён атрымаў назву "кругасветка".

Некаторыя пасажыры незадаволеныя адменай цягніка. У рэдакцыю партала TUT.by звярнулася брастаўчанка Жанна Дашкевіч, чые бацькі жыць у Крычаве на Магілёўшчыне. Жанчына кажа, што раней адпраўляла да дзядулі і бабулі ўнукаў адзіным бесперасадачным цягніком. "І тут з 8 снежня яго адмяняюць. Зараз людзям трэба дабірацца з перасадкамі. А гэта быў зручны цягнік. У раёне 20 гадзін вечара сядаеш ў Брэсце і на наступны дзень у прыкладна 12 гадзін — ты ў Крычаве", — тлумачыць брастаўчанка.

Намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі Канстанцін Баяр распавёў, чаму зробленыя такія змены. Прычапныя вагоны цягніка №658 Брэст-Камунары прыбралі таму, што на ўчастку ад Мінска да Віцебска памянялася схема курсіравання цягнікоў. З 8 снежня паміж Віцебскам і Мінскам будуць хадзіць міжрэгіянальныя цягнікі і цягнікі бізнэс-класа. Яны адпраўляюцца з Мінска і Віцебска і зранку, і ўдзень, і ўвечары.

Цягнік Брэст-Камунары не можа прайсці зранку да Віцебска, а ўвечары вярнуцца назад — па ўмовах працы і тэхналогіі ўчастка. Таму хадзіць ён будзе ад Брэста да Мінска і назад, кажа Баяр. Пагатоў, што на гэты адрэзак шляху прыпадала найбольшая колькасць пасажыраў.

А тым, хто жадае ехаць далей, давядзецца ездзіць з перасадкамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі