"Белавія" прыпыняе палёты ў Маскву, Кіеў, Адэсу, Нур-Султан, Алматы

"Белавія" прыпыняе палёты ў Маскву, Кіеў, Адэсу, Нур-Султан, Алматы

"Белавія" прыпыняе палёты ў Маскву, Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў, Нур-Султан, Алматы. Прычына — прыпыненне "міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам".

Прэс-служба авіякампаніі паведамляе, што да 30 красавіка не будзе рэйсаў у маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамецева. З 31 сакавіка да 14 красавіка не будзе рэйсаў у згаданыя гарады Казахстана. Да 24 красавіка прыпынены палёты ва ўсе пункты Украіны.

"Белавія" раіць патэнцыйным пасажырам правяраць абнаўленні на сайце аб адмененых з-за пандэміі каранавіруса рэйсах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі