Belavia павышае кошты і не корміць на кароткіх рэйсах? Чаргінец не каментуе

Фота Blog.apltravel.ua
Фота Blog.apltravel.ua

Журналісты Vandrouki.by папракнулі "Белавія" ў тым, што пасля пакупкі 5 новых самалётаў "Эмбраер" авіякампанія вырашыла "адбіць" грошы за кошт пасажыраў — павышэннем цэн і адмовай ад харчавання на кароткіх рэйсах.

Злётаць у Барселону летам можна будзе за 400 еўра ў абодва бакі, а палёт у Батумі абыдзецца ў 300 еўра. З 1 траўня на бліжнемагістральных рэйсах, напрыклад, Мінск-Масква, замест сэндвічаў і гарачых напояў цяпер прапаноўваюць толькі цукеркі перад узлётам і халодныя напоі.

Як пракаментуе змены намеснік гендырэктара кампаніі па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці Ігар Чаргінец? Vandrouki.by прыводзяць меркаваныя адказы прадстаўніка Белавія. Напрыклад, журналісты выказалі здагадку, што на пытанне пра адмову ад харчавання Чаргінец адкажа, што кампанія не паспявае абслужыць пасажыраў.

У прэс-службе авіякампаніі Еўрарадыё паведамілі, што Ігар Чаргінец не будзе каментаваць сітуацыю, а ўсе пытанні можна выслаць у электронным выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі