Вы тут

Беларусы змогуць браць крэдыты ў дзяржавах ЕЭС

У ЕАЭС уваходзіць 5 краін, уключаючы Беларусь / Ілюстрацыйнае фота РІА "Новости"​

Грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза атрымаюць роўныя правы пры звароце па пазыкі на тэрыторыі ўсяго ЕАЭС, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, якую ён зрабіў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване ў пятніцу. 

Прымаць рашэнне аб выдачы крэдытаў банкі будуць нягледзячы на грамадзянства. Пры гэтым яны ў абавязковым парадку зоймуцца праверкай крэдытных гісторый кліентаў. Па словах Мішусціна, на пасяджэнні савета будзе падпісаны дакумент аб парадку абмену ў ЕАЭС звесткамі, якія ўваходзяць у склад крэдытных гісторый.

У ЕАЭС уваходзяць Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.