Беларусы замежжа не змогуць падпісацца за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты

Беларусы пакідаюць подпіс за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты / Reuters
Беларусы пакідаюць подпіс за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты / Reuters

На тое, каб стаць кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, сёлета прэтэндуюць 15 чалавек. Некаторыя з іх сімпатычныя грамадзянам Беларусі, якія зарэгістраваныя ў нашай краіне, але жывуць за мяжой. Ці змогуць беларусы замежжа пакінуць подпіс за вылучэнне таго ці іншага палітыка кандыдатам у прэзідэнты?

Не, адказваюць Еўрарадыё ў Цэнтрвыбаркаме. Раздрукаваць падпісны ліст, запоўніць яго і адправіць у Беларусь па пошце — нельга.

— Гэта здзяйсняльна толькі з удзелам сябра ініцыятыўнай групы, які ўпісвае сваё прозвішча ў падпісны ліст. Нельга ў пусты ліст паставіць свой подпіс, абавязкова павінна быць запоўнена "шапка", — тлумачаць у ЦВК. –– І важна асабістая прысутнасць асобы, якая аддае подпіс. На практыцы грамадзяне, якія пражываюць за мяжой, подпісы не ставяць, калі ў іх няма магчымасці прыехаць у гэты перыяд у Беларусь.

Ініцыятыўныя групы павінны здаць падпісныя лісты ў Цэнтрвыбаркам для праверкі не пазней за 20 чэрвеня. Калі пасля праверкі ў прэтэндэнта застанецца 100 тысяч сапраўдных подпісаў, яго зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. Пасля гэтага ён зможа пачаць перадвыбарчую агітацыю. Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі