Беларусы захапілі Калінінградскую вобласць (фотафакт)

Цяпер на глабальнай мапе гульні расійскі анклаў пазначаны “Пагоняй”. Адзін з байцоў клану “1-шы Магілёўскі дывізіён” Андрэй Двігун кажа, што да захопу Калінінградскай вобласці падштурхнулі словы кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Дагэтуль байцы магілёўскага клану біліся за гэтую вобласць год, аднак безвынікова.

Андрэй гаворыць, што пасля выказвання Лукашэнкі аб тым, што Пуцін даўно абяцаў аддаць Калінінградскую вобласць беларусам, у байцоў адкрылася другое дыханне. Вечарам магілёўскія танкісты плануюць напасці на Літву, каб калідорам злучыць захопленую вобласць з тэрыторыяй Беларусі.

Клан “1-шы Магілёўскі дывізён” заснаваны амаль тры гады назад. У яго склад уваходзіць 84 байцы. Афіцыйнай сімволікай клану з’яўляецца герб “Пагоня”.

Лукашэнка прасіў у Пуціна аддаць Беларусі Калінінград

Расійскі палітолаг: Лукашэнка замахнуўся на суверэнітэт Расіі

Расійскія эксперты: Беларусь можа захапіць краіны Балтыі за два дні

Жырыноўскі прапанаваў аддаць Вільню Лукашэнку, бо "гэта Беларусь" (відэа)