Вы тут

Беларусы свету заклікалі Савет міністраў стварыць фонд падтрымкі беларускай мовы

Фота: Kyky.org

Адным з праграмных дакументаў VII З'езда беларусаў свету стала рэзалюцыя па мове, прынятая 16 ліпеня ў Мінску. У дакуменце адзначаецца, што Савету міністраў Беларусі варта распрацаваць і зацвердзіць дзяржаўную праграму па развіцці і пашырэнні ўжыванняа беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, асабліва ў адукацыі.

Такая праграма магла б быць разлічана на бліжэйшыя чатыры гады, паведамляе радыё "Свабода".

Дэлегаты з'езда лічаць, што для рэалізацыі праграмы мусіць быць створаны спецыяльны фонд, які б фінансаваўся і з дзяржаўнага бюджэта, і за кошт прыватных добраахвотных унёскаў.

Таксама ў рэзалюцыі адзначана, што беларускаму ўраду варта зрабіць усё неабходнае, каб новыя юрыдычныя акты прымаліся па-беларуску, а існуючае заканадаўства цягам чатырох гадоў было перакладзенае на беларускую мову. 

Законы "Аб мовах", "Аб правах спажыўцоў" і іншыя павінны быць змененыя такім чынам, каб абедзве мовы былі абавязковымі для выкарыстання. А сайтам дзяржаўных органаў і арганізацый, лічаць удзельнiкi з'езда, варта за бліжэйшыя два гады займець паўнавартасныя беларускамоўныя версіі, напісана ў дакуменце.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.