“Каго любіш?”: ці здольны рускі танк навучыць беларусаў роднай мове — эфір

Валер "Дарога" Руселік

Валер "Дарога" Руселік / Еўрарадыё

Памятаеце, як Уладзімір Зяленскі здзівіўся, што украінец з беларусам будуць размаўляць кожны на сваёй мове і пры гэтым адзін аднаго разумець? Гэта яшчэ што! Яшчэ і сёння трапляюцца людзі, якія шчыра здзіўляюцца, калі сустракаюць беларускамоўных беларусаў. У сэнсе беларусаў, якія ў жыцці гавораць на сваёй, нібыта дзяржаўнай, мове. Мове, у якой, ізноў жа нібыта, у Беларусі роўныя правы з “русским языком”. Беларусы нават адпаведнае свята прыдумалі — Дзень роднай мовы. Каб хоць раз на год, у адзін адмыслова вызначаны дзень, нешта агучыць па-беларуску. І да гэтага часу шчырыя беларусы з рускай мовай працягваюць верыць, што “русский язык” і “русский танк” паміж сабой сувязі не маюць.

Дзе мяжа паміж русафобіяй і любоўю да беларускай мовы, і што перашкаджае беларусам засвоіць матчыну мову? Як давесці неабходнасць ведання і выкарыстання беларускай мовы, калі практычнага прымянення для яе амаль няма? Ці варта нават проста разважаць пра неабходнасць “моўнай дыскрымінацыі” адносна рускай мовы і ці прымуць такую беларусізацыю пад прымусам беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер і тэлевядоўца Валер “Дарога” Руселік у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.