Беларусы — самы неэмацыйны народ

Беларусы — самы неэмацыйны народ

Беларусы —— адзін з самых неэмацыйных народаў у свеце, інфармуе tut.by. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання Global Emotions 2018, якое праводзілася цэнтрам Гэлапа ў паўтары сотні краінах. Агулам апыталі больш за 154 тысячы чалавек, старэйшых за 15 гадоў. Даследчыкаў цікавілі пачуцці і эмоцыі людзей, якія яны адчувалі ўчора: пазітыў і негатыў асобна.

Высветлілася, што ў Беларусі, як і ў Азербайджане ды Емене, жывуць самыя неэмацыйныя людзі. У іх 3-4 чалавекі з 10-ці прызналіся, што напярэдадні ў іх не было ні пазітыўных, ні негатыўных пачуццяў. У лік самых эмацыйных трапілі такія краіны, як Цэнтральна-афрыканская рэспубліка, Перу і С'ера-Ліоне.

Беларусы — самы неэмацыйны народ
Беларусь — светлая пляма на карце на фоне іншых краін, больш-менш эмацыйных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі