Беларусы расказалі, у якія краіны хацелі б эміграваць
Эміграцыя
У якасці краін патэнцыйнай эміграцыі беларусы найчасцей выбіраюць Расію і Германію. Пра такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Акадэміяй навук, піша выданне "Беларусы і рынак".
У жаданні паехаць у эміграцыю прызналіся толькі 5% апытаных.
Раней лідарства сярод краін патэнцыйнай эміграцыі трымалі Расія (32,4%) і ЗША (23,5%). У 2024 годзе доля Расіі знізілася да 17,2%, але яна па-ранейшаму застаецца на першым месцы. На другое выйшла Германія (13%) і амаль нароўні з ёй — Польшча (13%).
Часцей за ўсё жаданне паехаць за мяжу выказвалі жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей (6,8% і 6,7% адпаведна).
Сярод моладзі да 29 гадоў паехаць на працу за мяжу жадаюць 10% рэспандэнтаў. Сярод тых, каму 30-49 гадоў, гэты паказчык зніжаецца да 6,3%, а ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых — 2,1%.